Лама (будызм)
Выгляд
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Lama_in_the_Gandan_Monastery_in_Ulan_Bator%2C_Mongolia%2C_1981.jpg/220px-Lama_in_the_Gandan_Monastery_in_Ulan_Bator%2C_Mongolia%2C_1981.jpg)
Ла́ма (тыб.: བླ་མ་, вайлі: bla ma) — у тыбецкім будызме — рэлігійны настаўнік.
Гэта назва падобна санскрыцкаму паняццю «гуру» і можа быць выкарыстана ў якасці паважлівага звароту да манаха (манахіні) для таго, каб падкрэсліць іх узровень духоўнай дасканаласці і майстэрства, ці можа быць складовай часткай тытула ў рэлігійнай іерархіі тыбецкіх лам, як то: Далай-лама, Панч-лама (Тулку).