Nokia 5800 XpressMusic
Nokia 5800 XpressMusic | |
![]() Nokia 5800 XpressMusic | |
Гандлёвая марка | Нокія |
---|---|
Вытворца | Nokia |
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 850, GSM 900, GSM 1800, GSM 1900, UMTS (WCDMA) (3G) |
Дата выпуску | 2008 |
Папярэднік | Nokia 5700 |
Наступнік | Nokia 5530 XpressMusic |
Тып корпусу | трубка |
Маса | 109 г |
Памеры | 111×51.7×15.5 мм, 87 см³ |
Апэрацыйная сыстэма | Symbian[d] |
Вонкавая памяць | Secure Digital[d] |
Пярэдняя камэра | 2048 × 1536 (3.2 млн. пікс.) з аўтафокусам, лічбавы 3 x Zoom, убудаваны выбліск |
Інтэрфэйсы | Bluetooth (2.0 + EDR), Стэрэа Bluetooth (A2DP), AVRCP, Раздым 3.5 мм, IrDA, Wi-Fi 802.11b, 802.11g, USB / Micro-USB |
Nokia 5800 XpressMusic — мультымэдыйны пяцідыяпазонны смартфон фірмы Nokia. Адносіцца да лінейкі XpressMusic. Раней быў вядомы пад кодавым імем Tube. Прадстаўлены публіцы 2 кастрычніка 2008 году[1].
Nokia 5800 — першы смартфон на аснове пятага выданьня S60. Nokia 5800 XpressMusic першы S60-смартфон з сэнсарным экранам (3,2-дзюймовы шырокаэкранны сэнсарны экран). У 2003—2005 Nokia ужо выпускала смартфоны з сэнсарным экранам на аснове Series 90 (Nokia 7700, Nokia 7710), але яны былі досыць хутка зьнятыя з вытворчасьці. Мадэль мае 8 гігабайт памяці, чаго досыць для захоўваньня каля 6000 песень. Прылада, у адрозьненьне ад гуглафона G1, мае 3,5-мілімэтровы раздым для слухавак. У яго таксама ўбудаваныя стэрэадынамікі.
Акрамя таго, тэлефон абсталяваны 3,2-мэгапіксэльнай камэрай зь лінзамі Carl Zeiss, і можа здымаць відэа.
Мабільнік прапаноўвае ўладальнікам мэню Media Bar, якое прадстаўляе хуткі доступ да любімых песень, відэакліпаў, фатаграфіяў, а таксама ўэб-сайтам (у тым ліку на Flash, які не падтрымлівае прамы канкурэнт Nokia 5800 — Apple iPhone 3G).
У сваю чаргу, іншае мэню, Contacts Bar, дазваляе выводзіць чатыры самыя патрэбныя кантакты на экран, а таксама адсочваць гісторыю SMS-перапіскі, абмену электроннымі лістамі, весьці часопіс званкоў, фатаздымкаў і запісаў у блог.
Прылад�� стане адным зь першых тэлефонаў, які падтрымлівае толькі што запушчаны сэрвіс Comes With Music, што дазваляе без абмежаваньняў запампоўваць музыку на мабільнік. Таксама Comes With Music падтрымліваюць васьмігігабайтны Nokia N95 і Nokia 5310 XpressMusic. Спэцыяльная вэрсія апошняга для Comes With Music выйдзе 16 кастрычніка.
Nokia 5800 XpressMusic паступіць у продаж па ўсім сьвеце ў чацьвёртым квартале 2008 году. Арыенціровачны кошт да падаткаў складзе 279 эўра. Першыя тэлефоны з падтрымкай Comes With Music зьявяцца ў пачатку 2009 году. Іх кошт пакуль не раскрываецца.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
21 жніўня 2009 Nokia выпусьціла Nokia 5800 Navigation Edition. У дадатак да Nokia 5800 у гэтай мадыфікацыі загадзя ўсталяваныя Nokia Maps. Да яе таксама дадавалася зарадная прылада для аўтамабілю Абедзьве мадыфікацыі Nokia 5800 XpressMusic ды 5800 Navigation edition могуць вольна выкарыстоўвацца ў якасьці навігатараў дзякуючы новай вэрсіі Ovi maps, якую можна спампаваць з сайту nokia.com.
Тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Агульныя характарыстыкі | |
---|---|
Дата выхаду на рынак | 2008 г. (4-ы квартал) |
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 850, GSM 900, GSM 1800, GSM 1900, UMTS (WCDMA) (3G) |
SAR | няма зьвестак |
Смартфон | Symbian (v9.4, S60 5th Edition) |
Тып працэсара | ARM 11 |
Тактавая частата | 369 МГц |
Памеры й вага | |
Вага | 109 г |
Памеры | 111×51,7×15,5 мм |
Аб’ём | 87 см³ |
Канструкцыя | |
Тып корпусу | трубка |
Антэна | убудаваная |
Зьменныя панэлі | не |
Варыянты колеру корпусу | чырвоны, блакітны, чорны |
Матэрыял корпусу | плястык |
Аксэлеромэтар | ёсьць |
QWERTY-клявіятура | ёсьць (віртуальная) |
Канструкцыя | джойсьцік |
Тэлефонная кніжка і арганайзэр | |
Пошук па кніжцы | ёсьць |
Абмен паміж SIM-картай і ўнутранай памяцьцю | ёсьць |
Арганайзэр | будзільнік, калькулятар, каляндар, плянавальнік задач |
Званкі | |
Тып мэлёдыяў | поліфанічныя (64-танальныя), MP3-мэлёдыі |
Стэрэазванок | ёсьць |
Вібразванок | ёсьць |
Сувязь | |
Інтэрфэйсы | Bluetooth (2.0 + EDR), Стэрэа Bluetooth (A2DP), AVRCP, Раздым 3.5 мм, IrDA, Wi-Fi 802.11b, 802.11g, USB |
Доступ у інтэрнэт | WAP 2.0; GPRS class 32 (multi-slot); EDGE; HSDPA; HTML; E-mail кліент |
Мадэм | ёсьць |
Сынхранізацыя з кампутарам | ёсьць, Micro-USB (High-Speed USB 2.0), 3.5 мм AV |
Паведамленьні | |
Дадатковыя функцыі SMS | увод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®), шаблёны паведамленьняў |
MMS | ёсьць |
Іншыя функцыі | |
Гучная сувязь (убудаваны дынамік) | ёсьць |
Кіраваньне | галасавы набор, галасавое кіраваньне |
Рэжымы кадаваньня гуку HR, FR, EFR | ёсьць |
Дадатковая інфармацыя | |
GPS | ёсьць (+A-GPS) |
Камплектацыя | 5800 XpressMusic з ручкай-стылусам Батарэя (BL-5J) Зарадная прылада падвышанай магутнасьці (AC-8) Гарнітура (HS-45, AD-54) Кабэль Video-out (CA-75U) Кабэль для падлучэньня да кампутара (CA-101) Карта памяці microSDHC 8 Гбайт (MU-43) Чахол (CP-305) Падстаўка (DT-29) Стылус-плектар з папружкай (CP-306) Дадатковая ручка-стылус Кіраўніцтва карыстача і кароткая інструкцыя Mini DVD |
Экран | |
Тып экрана | каляровы TFT экран, 16 млн колераў |
Памер экрана | 360 x 640 (nHD), 3.2" |
Сэнсарны экран | так |
Беларусіфікаваньне | не |
Мультымэдыйныя магчымасьці | |
Убудаваная фотакамэра | 2048 x 1536 (3.2 млн пікс.) з аўтафокусам, лічбавы 3 x Zoom, убудаваны выбліск |
Запіс відэаролікаў | 640x480 (VGA), 30 кадраў за сэкунду |
Камэра для відэаканфэрэнцыяў | ёсьць (QVGA) |
Аўдыё | Стэрэа FM-радыё (87,5—108 МГц) з падтрымкай Visual Radio, стэрэадынамікі, MP3-прайгравальнік (MP3/AAC/AAC+/eAAC+/WMA/M4A) |
Дыктафон | ёсьць |
Гульні | ёсьць |
Java-прыкладаньні | ёсьць (MIDP 2.1) |
Аб’ём апэратыўнай памяці | 128 Мб |
Аб’ём убудаванай памяці | 81 Мб |
Тып карты памяці | microSD (TransFlash) (да 32 Гб, 8 Гб у камплекце) |
Акумулятар | |
Тып акумулятара | Li-ion (BL-5J) |
Ёмістасьць акумулятара | 1320 мАг |
Час гутаркі | 5 гадзін (WCDMA) — 8 гадзін, 48 хвілін (GSM) |
Час чаканьня | 400 гадзін (WCDMA) — 406 гадзін, 12 хвілін (GSM) |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Nokia 5800 на ладони - Mobile-review.com (рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Nokia 5800 XpressMusic — Афіцыйны сайт кампаніі Nokia (рас.)
- Апісаньне на сайце onliner.by (рас.)